29 лютага 2024 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2023 г.
На канферэнцыі будуць прадстаўлены даклады супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні гісторыі і культуры Полаччыны, актуальныя праблемы музейнай дзейнасці.
Месца правядзення: Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага (Нiжне-Пакроўская, 22)
Пачатак работы: 09:30
Рэгламент: 15 хвiлiн
З праграмай канферэнцыі можаце азнаёміцца тут