Запрашаем
20 сакавіка а 19-й гадзіне
наведаць аўтарскую музычна-паэтычную праграму Міхала Бараноўскага "Краса і сіла"
Падчас мерапрыемства прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара.
Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускіх паэтаў, іх кнігі і творы.
Уваходны квіток - 10 рублёў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.
Чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.