Канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў запаведніка ў 2023 г.


29 лютага 2024 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2023 г.

На канферэнцыі будуць прадстаўлены даклады супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні гісторыі і культуры Полаччыны, актуальныя праблемы музейнай дзейнасці.

Месца правядзення: Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага (Нiжне-Пакроўская, 22)

Пачатак работы: 09:30

Рэгламент: 15 хвiлiн

З праграмай канферэнцыі можаце азнаёміцца тут

126