Запрашаем на Каляды!


Паважаныя сябры, 14 студзеня ў 13.00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас да сябе ў госці на Каляды!

Каляды для нашых продкаў з’яўляліся адным з важнейшых святаў зімовага перыяду. У сістэме народнага календара гэта свята зімовага сонцавароту, якое сімвалізавала нараджэнне «новага сонца», абазначала канец старога і пачатак новага гаспадарчага года.

Яскравымі прадстаўнікамі свята былі калядоўшчыкі. У народнай культуры калядоўшчыкі залічваліся да сакральных гасцей — «Божых людзей», што прыносілі добрую вестку аб нараджэнні Хрыста і абнаўленні свету, а таксама багацці і дабрабыце гаспадароў у новым годзе.

Прайшло шмат часу, але мы дагэтуль упэўнены, што калядоўшчыкі працягваюць несці добры настрой, радасць, праграмуюць наступны год толькі на лепшае. Таму запрашаем далучыцца да нашага каляднага прадстаўлення!

P.S. Сябры! Не забудзьцеся пра пачастунак для Казы, Мядзведзя, Ваўка ды Бусла, каб год быў шчодрым і паспяховым!

147