Запрашаем на лекцыю «Таямніцы полацкай кафлі»!


Пячная, распісная… Менавіта так можна казаць аб кафлі — адной з разнавіднасцяў архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. Печы, складзеныя з разнастайнай па форме, дэкоры і памерах кафлі, пэўны час аздаблялі інтэр’еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскіх дамоў і нават сялянскіх хат.

Пячная кафля Полацка, з’яўляючыся помнікам матэрыяльнай культуры, захоўвае не толькі асаблівасці тэхналагічнага вырабу, але і пралівае святло на палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча горада ў той ці іншы гістарычны перыяд, адлюстроўвае мастацкую стылістыку, густ і моду папярэдніх стагоддзяў.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае зацікаўленых гісторыяй Полацка, ганчарным рамяством і ўвогуле ўсіх жадаючых 9 снежня а 13-й гадзіне наведаць лекцыю «Таямніцы полацкай кафлі». Лекцыю правядзе вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў.

205