Лекцыя Валерыя Зінкевіча «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі»


Што мы ведаем пра старадаўні гліняны посуд? Якія асаблівасці ў вытворчасці посуду з гліны былі ў нашых продкаў? Якія тыпы посуду вырабляліся? Якія тонкасці ведалі нашыя прабабулі пры выкарыстанні разнастайных гаршкоў?

Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў вы зможаце пачуць, калі наведаеце лекцыю «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі», што адбудзецца ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я 28 кастрычніка а 12-й гадзіне.

Лекцыю правядзе адзін з самых вядомых у Беларусі ганчароў і рэканструктараў гістарычнай і этнаграфічнай керамікі, мастак НДУК «Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў» — Валерый Зінкевіч.

311