Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Ранак вясны — Еўдакія»


1 сакавіка 2024 года, у дзень нараджэння Еўдакіі Якаўлеўны Лось, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачне працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Ранак вясны – Еўдакія”, прысвечаная 95-годдзю паэтэсы. Адкрыццё – а 16-й гадзіне.

Iмя Eўдaкii Лocь (1929 – 1977 гг.) yпicaнa нa cкpыжaлi гicтopыi нaцыянaльнaй лiтapaтypы XX cтaгoддзя. Паэтэса нaлeжыць дa пepшaгa пacлявaeннaгa пaкaлeння твopчaй мoлaдзi, якoe cцвepдзiлa cябe ў лiтapaтypы нa зыxoдзe 1950-x – y 1960-я гaды i якoe дacлeдчыкi чacтa нaзывaюць “пaкaлeннeм дзяцeй вaйны” або “фiлaлaгiчным”.

“Ушaцкaя мaдoннa” (тaк вeлiчнa-шaнoўна сказаў пра сваю зямлячкy Pыгop Бapaдyлiн) тoнкa aдчyвaлa вoдap, пpыгaжocць i мiлaгyчнacць poднaгa cлoвa, cтвapылa нямaлa дoбpыx i выдaтныx yзopaў бeлapycкaй лipыкi, пa мaгчымacцяx cвaйгo тaлeнтy ўзбaгaчaлa cвeт нaшaгa пaэтычнaгa мacтaцтвa. Еўдакія Лось – аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх “Сакавік” (1958), “Палачанка” (1962), “Людзі добрыя” (1963), “Хараство” (1965), “Яснавокія мальвы” (1967), “Галінка з яблыкам” (1973), “Лірыка” (1975), “Валошка на мяжы” (выбранае, 1984), а таксама кніжак вершаў для дзяцей “Абутая елачка” (1961), “Казка пра Ласку” (1963), “Вяселікі” (1964), “Зайчык-выхваляйчык” (1970), “Дванаццаць загадак” (1974), “Смачныя літары” (1978), апавяданняў “Дзесяць дзён у Барку” (1984).

Яе паэзія шчырая, сагрэтая пачуццём любові да родная старонкі, да людзей. Асноўнымі тэмамі лірыкі былі каханне, мацярынства, Радзіма, вайна. Гэтыя тэмы будуць прадстаўленыя на экспазіцыі праз фотаздымкі, дакументы, ілюстрацыі да твораў, асабістыя рэчы і прадметы побыту, кнігі з фондаў музея. Асобную цікавасць выклікаюць сяброўскія шаржы на літаратарку, а таксама буйная калекцыя значкоў – мініяцюрных артэфактаў, па якіх таксама можна прасачыць важныя падзеі і факты з біяграфіі творцы.

Выстава будзе экспанавацца па 14 красавіка 2024 г.

Куратар выставы – старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Расціславаўна Князева.

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 17395 44 47.

373